13.02.2020 / 23:36

Лукашэнка зацвердзіў медаль да 75-годдзя перамогі ў вайне 6

Уведзены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Адпаведны ўказ нумар 51 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамляе БелТА.

На аверсе медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы са сцягам, партызана з аўтаматам ва ўзнятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку - надпіс з назвай медаля і вянок з лістоў лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.

Юбілейны медаль будзе прысуджвацца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама ваеннаслужачым Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікам дзяржаўных органаў і іншым асобам, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фінансаванне расходаў па вырабе медалёў будзе ажыццёўлена ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл.

1
Джанни Родари / Адказаць
14.02.2020 / 03:48
Когда же закончат эксплуатировать тему войны? Своих достижений нет?
7
Воўка з Гародні / Адказаць
14.02.2020 / 08:38
Джанни Родари, а што гэта не наша дасягненне ? Мой дзядуля загінуў на той вайне , дзьве цёткі памерлі  ў дзіцячым узросце і такіх у нас вельмі шмат . Проста ,,помпы" такой не трэба . Я памятаю , як у 60-я і пачатку 70-х  мае бабулі  і ўсе іх сяброўкі , а таксама  другія аднавяскоўцы збіраліся  каля невялікага абеліска  на 9-га траўня без усялякіх афіцыйных заклікаў . Нават прыходзілі  родныя былога нямецкага старасты ці як у нас казалі ,,солтыса" . Потым ужо дзяржава ўзялася  і ператварыла гэтую падзею ў ,,пабедабесіе"  , калі святочны канцэрт  пераходзіў у танцы  .
4
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
14.02.2020 / 08:53
А кто - Победители ?!   Беларусы - которые получают по 120 долларов пенсии ?!  Русские - которые получают - по 200 долларов пенсии  (И копят деньги -на собственные похороны )?  Страны Антигитлеровской Коалиции - в которых получают по 1700  долларов пенсии ? Или  сами Фашисты - которые получают по 1500 долларов пенсии ?!   Ну так  кто - КОГО Победил ??! )))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру