За мінулыя суткі ад выкліканага каранавірусам захворвання COVID-19 у Кітаі памёр 121 чалавек, паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя. Агульная колькасць загінулых у краіне, паводле ацэнак уладаў, склала 1380.

Па дадзеных камісіі, па стане на 13 лютага колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння дасягнула 63 851, павялічыўшыся за суткі на 5 090. Паправіліся і выпісаліся з бальніц 6723 чалавекі. 10 204 чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ 177 тыс. знаходзяцца пад наглядам дактароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0