14.02.2020 / 09:13

У Мінску 19-гадовы на «Рэно» вёз непаўналетніх і ўрэзаўся ў слуп: загінуў адзін з пасажыраў 2

Сёння апоўначы на вул. Гарэцкага ў Мінску 19-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

У аўто знаходзіліся чацвёра непаўналетніх пасажыраў. 

17-гадовы пасажыр памёр на месцы здарэння. Кіроўца і 16-гадовы пасажыр знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні.

Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. 19-гадовы малады чалавек атрымаў пасведчанне кіроўцы 15 студзеня.

20
ЯНКА / Адказаць
14.02.2020 / 09:27
 ✝ А вось каб вёз не НА «Рэно», а ўнутры машыны, то, магчыма, усё й абыйшлося б. Мае спачуваньні...  ✝
0
ЯНКА / Адказаць
14.02.2020 / 22:52
★ Вышывата не разумее, што беларуская мова адрозьніваецца ад расейскай і не павінна паўтараць ейныя хібы. ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру