14.02.2020 / 11:23

У Мінску замест металічных платоў будуць высаджваць агароджы з кустоў 8

Замест металічных платоў у Мінску пачнуць прымяняць жывыя агароджы. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме намеснік старшыні Аляксандр Дараховіч, пішуць Мінск-навіны.

— Замест платоў будзем прымяняць жывыя загарадзі з кустоў, дзявочага вінаграда. Ужо вызначаны пералік вуліц, дзе высадзім расліны ў якасці агароджаў гэтай вясной, — сказаў А. Дараховіч.

Ён таксама дадаў, што ў цэлым у горадзе будуць больш узважана падыходзіць да агароджаў, завужэння праезнай часткі, уладкавання штучных няроўнасцяў. Рашэнні будуць прымаць толькі камісійна з улікам меркаванняў усіх бакоў.

На вуліцах, па якіх ездзіць грамадскі транспарт, спячых паліцэйскіх у прынцыпе быць не павінна.

0
Вецер валос. / Адказаць
14.02.2020 / 11:29
Маголія падубалісная,вечна зяленая.
0
ooo / Адказаць
14.02.2020 / 11:35
Так-то симпатичнее.
0
Love-адмін / Адказаць
14.02.2020 / 11:54
Можа атрымацца даволі прыгожа...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру