14.02.2020 / 11:20

Лукашэнка на праблемным заводзе ў Светлагорску пацікавіўся, ці не смярдзіць тут 2

Аляксандра Лукашэнку запэўнілі ў адсутнасці экалагічных прэтэнзій да працы новай вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК, перадае БЕЛТА.

У час наведвання прадпрыемства кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці вырашаны ўсе экалагічныя пытанні пры стварэнні новай вытворчасці. «Ці не смярдзіць?» — спытаў ён.

Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў запэўніў, што праблем няма. «Інакш мы б не падпісалі акт уводу (прадпрыемства)», — сказаў кіраўнік канцэрна.

У выніку Лукашэнка ажыццявіў сімвалічны пуск абсталявання лініі па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы.

Нагадаем, што Светлагорскі ЦКК не раз згадваўся ў сувязі то з праблемамі кітайскага падрадчыка, то з грандыёзнымі стратамі, то з пратэстамі мясцовых супраць будаўніцтва з-за непрыемнага паху ў акрузе.

1
Вікент / Адказаць
14.02.2020 / 12:10
Ці смярдзіць, ці не смярдзіць -
Усё адно - прывыклы. 
Ў калгасе ён сваім даўно
Таму яму не прыкра. 

Праблемы ёсць, праблем няма: 
патрэбна цэллюлоза!
Усё ж похне нездарма
нямае там пагрозы. 

Цвердазуб 2020
0
Ladzimir / Адказаць
14.02.2020 / 13:20
Каб пазнаць смярдзіць тут , ці не- трэба пасяліцца тут самому з пазазаконам народжаным - і ты браток паразумееш- смярдзць тут, альбо не смярдзіць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру