14.02.2020 / 12:41

«Форма перамоў была своеасаблівая» — Лукашэнка распавёў падрабязнасці сустрэчы з Пуціным у Сочы 6

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК распавёў падрабязнасці перамоў з Уладзімірам Пуціным у Сочы, піша БелТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, форма перамоў была своеасаблівая. Спачатку прэзідэнты сустрэліся за сняданкам, і ў такім фармаце перамовы працягваліся паўтары гадзіны.

«Абмеркавалі ўсё, пачынаючы з сівых часоў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў Сочы па выніках сустрэчы. Зараз кіраўнік краіны растлумачыў, што абмяркоўваліся яшчэ праблемы сярэдзіны мінулага стагоддзя, потым бакі закранулі сучасныя пагрозы ў сваім рэгіёне і іншых частках свету.

«Я акуратна выводзіў размову на тое, што разам мы шмат зрабілі», — распавёў Аляксандр Лукашэнка. Затым лідары закранулі праблемы ў нафтавай сферы.

2
циник / Адказаць
14.02.2020 / 13:27
каму цикавы гэты твой тупик и тупиковые размовы? у краинах ната польшы и прыбалтыке цэны нижэ, зарплаты вышэ. вызваляй места. 
2
Мікола / Адказаць
14.02.2020 / 13:29
з такім стылем "кіравання" рызыкуеш быць апошнім кікраўніком Беларусі (першым быў Шушкевіч, калі што)
3
Юзік Крулеўскі / Адказаць
14.02.2020 / 13:55
«Абмеркавалі ўсё, пачынаючы з сівых часоў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка

Я б на месцы Рыгоравіча нагадаў бы начальніку балалаечнікаў, як іх наш вялікі князь Альгерд перад Крамлёў розных там Данскіх нахіляў, прасіліся, плакалі, каб ён пеўня чырвонага не пусціў. Сабалямі адкупіліся! А мог жа і нафты дармавой запатрабаваць!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру