14.02.2020 / 13:00

Лукашэнка: Не хачу кожны год 31 снежня стаяць на каленях 40

БелТА

Беларусь працягне закупаць нафту ў іншых краінах, нават калі яна будзе даражэйшай за расійскую. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, піша БелТА.

Падчас перамоў у Сочы Уладзімір Пуцін засумняваўся, што беларускі бок працягне купляць нафту ў іншых краінах. «Навошта вы будзеце гэта рабіць, калі яна ўсё роўна даражэй за расійскую?» — спытаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне дыверсіфікаваць закупкі. «Каб кожны год 31 снежня не стаяць на каленях», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама ён дадаў, што Беларусь і Расія не абмяркоўваюць стварэнне наднацыянальных органаў, але праца па дарожных картах працягнецца. 

«Мы будзем і далей працаваць па інтэграцыі. У гэтым няма нічога дрэннага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, стварэнне наднацыянальных органаў і іншых аб'яднанняў, што было прадугледжана 31-й дарожнай картай, бакі дамовіліся не абмяркоўваць. «Чыста эканамічныя пытанні па інтэграцыі», — растлумачыў ён.

Лукашэнка: У Расіі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя цэны на энерганосьбіты

7
Ліцьвін металіст / Адказаць
14.02.2020 / 13:14
Слушна пра цябе польскі амбасадар сказаў, харош заліваць, стаяў і будзеш стаяць, бо па іншаму не ўмееш рускамірны прэсядзент.
5
Не профпригоден / Адказаць
14.02.2020 / 13:19
Саша, покажи этому московскому вор'ю, как надо вставать с колен. Даёшь хардкор, даёшь полный разворот на запад!)
4
ooo / Адказаць
14.02.2020 / 13:25
Якая ганьба :D
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру