14.02.2020 / 16:31

Давыдзька прапануе размяшчаць на замежных тэлеканалах беларускую сацыяльную рэкламу 10

Старшыня пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька ініцыюе замяніць рэкламу на замежных тэлеканалах на беларускую сацыяльную, перадае БелТА.

Змены ў рэкламу на тэлеканалах абмяркоўваюць сёння падчас пасяджэння рабочай групы пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На абмеркаванне вынесены праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

«Прапанова заключаецца ў наступным. Калі замежны сродак масавай інфармацыі ў нас па законе транслюе без права паказваць рэкламу на тэрыторыі нашай краіны, то добрасумленнае СМІ і кабельныя аператары абавязаныя яе выразаць. Мяне абурае заўсёды, калі я праглядаю кабельныя каналы і там даволі-такі часта сустракаецца рэклама расійскіх і іншых замежных вытворцаў. Па гэтым законапраекце будзе дазволена сацыяльная рэклама, гэта значыць сацыяльныя ролікі, што ўразаюцца ўжо беларускім аператарам у гэты кантэнт», — сказаў Генадзь Давыдзька.

0
Скураныя крылы / Адказаць
14.02.2020 / 16:53
А вось хай нават так. Паглядзім, як хутка гэта зробяць.

1
Ёпрст / Адказаць
14.02.2020 / 17:27
Хай бы лепш выразалі крамлёўскую мілітарысцкую прапаганду! Прапаганду вайны з Захадам і цемрашальскую прапаганду!
0
Базілеўсавіч / Адказаць
14.02.2020 / 17:28
За Давыдзька грошы, а не за нашыя, спадзяюся
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру