17.03.2009 / 12:09

Лукашэнкаўцы вітаюць рашэнне ЕС 3

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі падкрэсліў: Рашэнне дае магчымасць захоўваць прагматычны дыялог паміж РБ і ЕС.

Ужо даўно настаў час для поўнага зняцця якіх бы ні было абмежаванняў, што перашкаджаюць развіццю нармальных адносін паміж Беларуссю і ЕС. Аб гэтым заявіў прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў, каменціруючы журналістам рашэнне Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў ЕС аб прадаўжэнні тэрміну прыпынення абмежаванняў адносна шэрага службовых асоб Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі падкрэсліў: «На нашу думку, названае рашэнне дае магчымасць захоўваць прагматычны дыялог паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Нагадаю, што гэты дыялог мае ўзаемавыгадны характар. Адначасова мы цвёрда перакананы ў тым, што ўжо даўно настаў час для поўнага зняцця якіх бы ні было абмежаванняў, што перашкаджаюць развіццю нармальных адносін паміж Беларуссю і ЕС».

БЕЛТА

0
ааааа! / Адказаць
17.03.2009 / 12:22
каменціруючы ну як можна так пісаць? Рэд. БЕЛТА.
0
Scooter / Адказаць
17.03.2009 / 15:11
2Рэд. Ну дык БЕЛТА ж яўна не пісала такі загаловак, як у вас! Таму ўжо або перадрукоўвайце цалкам даслоўна (загаловак можна браць з першага сказу напрыклад), або пішыце "паводле БЕЛТА" з выпраўленьнем іхных ляпаў, як было заўважана ў папярэднім камэнтары.
0
Андрусь / Адказаць
17.03.2009 / 15:30
А дзе тут хто што "вітае" ? Вельмі стрыманы, на мой погляд, каментар МЗС.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру