14.02.2020 / 17:00

Лукашэнка расказаў, як атрымліваюцца самыя прыгожыя дзеці ВІДЭА 19

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната пагутарыў з некалькімі работнікамі. Адным з іх аказаўся выхадзец з Егіпта, які ўжо 7 гадоў жыве ў Беларусі. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Пул першага».

Лукашэнка пацікавіўся, ці ажаніўся егіпцянін у Беларусі і ці ёсць у яго дзіця. Рабочы кіўнуў галавой.

Лукашэнка адзначыў:

— Самыя прыгожыя дзеці — гэта калі егіпцяне, лівійцы, сірыйцы, іракцы, іранцы жэняцца на нашых дзяўчатах. Самыя прыгожыя дзеці!

Лукашэнка таксама дадаў, што неўзабаве наведае Егіпет і сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны.

NN.by

38
Вецер валос. / Адказаць
14.02.2020 / 17:12
Мила.
8
Генэрал Голад / Адказаць
14.02.2020 / 17:18
Ад лівійцаў, іракцаў, сірыйцаў, егіпцян у беларусак нараджаюцца прыгожыя дзеці, а ад цыганоў - разумныя.  
5
metsavend / Адказаць
14.02.2020 / 17:22
Египтянин Федя: "Шурик, а может, не надо?" - Шурик: "Надо, Федя, надо! Ты ведь хочешь самых красивых детей?"  ... У египтянина Феди день задался... Бедный, бедный  Федя!.. 
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру