На мінскім рынку пачалі зніжацца цэны на патрыманыя машыны.
Збываюцца прагнозы экспертаў: следам за цэнамі на нерухомасць і новыя аўто папаўзлі ўніз і цэны патрыманых машынаў. Недаступнасць крэдытаў і зніжэнне заробкаў збілі попыт. Прадаўцы даражыліся‑даражыліся, але вымушаныя скідаць цану.
Да піку падзення, аднак, яшчэ далёка.
Да зімы наступнага году цана патрыманых машынаў можа знізіцца нават на 30—40%.