Фота Юліі Міцкевіч
Сёння праваслаўны свет, што трымаецца юліянскага календара, адзначае Грамніцы, або Стрэчанне Гасподняе.
Католікі адзначалі іх 2 лютага (г. зв. Дзень сурка).
На Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі. Некалі яны аберагалі хаты ад пажараў.
Народная прыкмета кажа, як на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, дык на Юр'я [6 мая] вол наесца травіцы.
З раніцы ў Мінску было марозна, але ўдзень абяцаюць да +5 і яснае надвор'е. У панядзелак у Мінску наогул да +10!
Значыць, вясна будзе ранняй!