Эканаміст Міхал Залескі: Калі суадносіць кошт золата з ваганьнямі індэксу Доў-Джонса, то ідзе чацьвёртая за сто гадоў яма, якая мусіць скончыцца недзе да сярэдзіны 2012 году. Хаця ўсе гэтыя пашкоджаньні, якія бываюць з эканомікай, у многім залежаць не ад гэнага крызісу, а ад паводзінаў урадаў і людзей, ад таго, які сродак будзе знойдзены, каб перажыць гэтыя цяжкія гады. То бок прагназаваць можна тое, што ўсё залежыць ад нас і ад ураду. Ад таго, наколькі ўрад спыніць сваю гістэрыку, спыніць свой роблены аптымізм і зоймецца справай. То бок уратаваньнем тых людзей, якія рэальна пацярпелі ад крызісу і разьвязаньнем рук тым людзям, якія могуць і ў гэтыя часы нешта карыснае зрабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?