У Мінску затрымалі п'янага кіроўцу, які перавозіў трох малалетніх дзяцей
У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу, які перавозіў трох малалетніх дзяцей і жонку.
Аўтамабіль «Аўдзі» з нецвярозым кіроўцам за рулём рухаўся ноччу з боку вуліцы Гурскага ў напрамку вуліцы Брыля. У салоне таксама знаходзіліся жонка і трое малалетніх дзяцей правапарушальніка. Вынікі медыцынскага агляду кіроўцы паказалі 0,7 праміле алкаголю.
Мужчыну адхілілі ад кіравання аўтамабілем, які змясцілі на штрафстаянку. На кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол.

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары