15.02.2020 / 18:33

СМІ: Закрыццё станцыі «Волга» і вузла сувязі «Вілейка» на тэрыторыі Беларусі можа пагражаць абараназдольнасці Расіі 38

Магчымае закрыццё радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) 70М6 «Волга» і вузла сувязі «Вілейка», якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, але належаць Расіі, можа пагражаць абараназдольнасці апошняй, піша «Свободная Пресса».

Выданне нагадвае, што далёкасць выяўлення міжкантынентальных балістычных ракет і ракет сярэдняй далёкасці РЛС дасягае 4 800 кіламетраў, а малапрыкметныя аб'екты з эфектыўнай плошчай рассейвання 0,1 квадратнага метра радарам засякаюцца на адлегласці 2 000 кіламетраў.

Адзначаецца, што «Вілейка», якая працуе на звышдоўгіх хвалях, што пранікаюць у марскія і акіянскія воды на глыбіню да 50 метраў, і якая мае далёкасць 10 000 кіламетраў, з'яўляецца велічэзным антэнным полем з мачтамі 300-метровай вышыні і мае плошчу 400 гектараў.

Выданне піша, што «Волга» і «Вілейка», якія адносяцца да стратэгічных аб'ектаў, могуць закрыцца з-за заканчэння адпаведных арэндных тэрмінаў і пагаршэння расійска-беларускіх адносін.

Іншай пагрозай абараназдольнасці Расіі называецца магчымае спыненне паставак колавых шасі МЗКЦ-79221, якія выпускаюцца Мінскім заводам колавых цягачоў, што выкарыстоўваюцца расійскімі рухомымі грунтавымі ракетнымі комплексамі «Тополь-М» і «Ярс».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

175
даведка / Адказаць
15.02.2020 / 18:46
Россию и полковника КГБ в отставке ВВП этими детскими угрозами и капризами Лукашенко не напугаешь. 
11
Крэйзі / Адказаць
15.02.2020 / 18:47
Відаць, што так, але чаму беларусы маюць думаць пра абароназдольнасць Расеі? Ці расейцы клапоцяцца пра беларускі народ? Беларусам трэба займацца сваімі інтарэсамі, трэба было пачаць яшчэ ў 1991.
20
счётчик Гейгера / Адказаць
15.02.2020 / 18:55
тут белорусского диктатора можно только поддержать....
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру