16.02.2020 / 11:37

23-гадовая масквічка загінула падчас конкурсу па паяданні пірожных 15

Спаборніцтвы па паяданні праходзілі 15 лютага ў бары Killfish у самым цэнтры Масквы. Умовы былі простымі — перамагаў той, хто змог бы з'есці больш за ўсіх пірожных, паведамляе тэлеграм-канал BAZA.

Узяць удзел у спаборніцтвах вырашыла і 23-гадовая дзяўчына, якая праводзіла суботні вечар у гэтым бары са сваімі сябрамі.

Дзяўчына адразу вырвалася ў лідары. Фінальны свісток быў ужо блізкі, і, каб не аддаваць перамогу, дзяўчына схапіла адразу некалькі пірожных і разам запіхнула іх сабе ў рот.

Яна перамагла, але не змагла пражаваць ўсё. Выпадкова ўдыхнула — і памерла. Ніхто з прысутных не змог аказаць ёй дапамогу, а дактары толькі канстатавалі гэтую вельмі дурную смерць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

13
Юджын / Адказаць
16.02.2020 / 12:32
Калі не пакінула патомства, то найлепшы прэтэндэнт на прэмію Дарвіна
1
Алег80 / Адказаць
16.02.2020 / 12:50
Падобныя "спаборніцтвы" папулярныя і ў краінах Еўропы і Амерыкі. І паколькі такія трагічныя выпадкі здараліся і там, правілы такіх конкурсаў змянілі: пераможцам лічыцца не той, хто з'ядае больш за ўсіх, а той, хто найхутчэй з'ядае адно адносна невялікае пірожнае (гамбургер, булачку і г.д.).
6
Джанни Родари / Адказаць
16.02.2020 / 13:09
Вспомнился куплет из песни "My way" Фрэнка Синатры, - Я кусал больше чем мог прожевать... Но в Москве всё буквально.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру