16.02.2020 / 17:34

Каманда з Магілёва жартавала на КВЗ з беларускіх рэалій і Лукашэнкі. Але гэта ў эфіры АНТ не паказалі 22

Каманда з Магілёва «Доктар Хаусс» першы раз згуляла ў Вышэйшай лізе КВЗ. 15 лютага гульню паказалі па расійскім «Першым канале», паведамляе Еўрарадыё.

Яны жартуюць і пра інтэграцыю Беларусі і Расіі, і пра перамогі Лукашэнкі на выбарах. Але не пра бульбу: «Пра рэлігію жартаваць нельга!»

Вось як гэта было. Выступленні беларусаў на 17:40 і на 1:08:00:

— Мы ўжо тры дні ў Маскве. Ты ўжо працу знайшоў?
— Ды я наогул сюды прыехаў з прыгожай дзяўчынай пазнаёміцца ​​…
— Ты дурань? У Маскве ўсё ведаюць, што з беларусамі нельга. Мы ж браты!

— Так, вы беларускія навукоўцы? Вось вам рыдлёўкі, шукайце нафту. Вам далі год.
— А калі не знойдзем?
— Дадуць па пяць!

— А гэта чые дэкарацыі?
— Гэта агульныя.
— А мы, беларусы, наогул не супраць, каб расійскае было агульным!

— «Апостал Лука» — гэта не імя. Гэта недапісанае прозвішча…

— Саша, мы беларусы! Нам забаронена свістаць на заканадаўчым узроўні!

— У нас што, няма грошай?
— У нас ёсць грошы, нам даюць спонсары. Але мы ж беларусы, мы не ўмеем правільна выкарыстоўваць чужыя грошы!

У выніку каманда хаця і з трэцяга месца, але выйшла ў чвэрцьфінал. Віншуем!

Але вось у эфіры на АНТ у суботу выпуск КВЗ не паказалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
16.02.2020 / 18:28
В этом году высшей лиги КВН на белорусском телевидении не будет весь сезон, ибо белорусы прошли дальше. )) 

5
Алёна К. / Адказаць
16.02.2020 / 18:52
Красауцы))), асабліва з канверцікам насмяшылі...і з перапісваньнем гісторыі таксама норм)
11
Гарадскі Сабачка / Адказаць
16.02.2020 / 18:56
Глядзець КВН ужо як мінімум гадоў 6 маветон.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру