ДТЗ адбылося ў Брэсце каля 10-й раніцы, паведамляе «Брэсцкая газета».
23-гадовы хлопец за рулём BMW ехаў па праспекце Машэрава па кірунку ад вуліцы Леніна да вуліцы Зубачова. Пры перастройванні ў крайнюю левую паласу кіроўца ўрэзаўся ў дарожную агароджу, пашкодзіўшы 11 пралётаў і 4 дарожныя знакі.
У выніку аварыі аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўца не пацярпеў: ён быў прышпілены рамянём бяспекі.