16.02.2020 / 17:40

«Манчэстэр Сіці» могуць яшчэ пазбавіць і чэмпіёнства  2

«Манчэстэр Сіці» могуць пазбавіць звання чэмпіёна Англіі 2014 года, паведамляе Daily Mail. Паводле інфармацыі выдання, кіраўніцтва Англійскай прэм'ер-лігі збіраецца правесці сваё расследаванне і высветліць, ці парушалі гараджане правілы фінансавага фэйр-плэй па ходзе мінулага дзесяцігоддзя, піша РБК.

14 лютага УЕФА абвясціў пра двухгадовае адхіленне «Манчэстэр Сіці» ад удзелу ў еўракубках. Прычынай пакарання стала парушэнне клубам правілаў фінансавага фэйр-плэй. Каманду таксама абавязалі заплаціць штраф памерам € 30 млн.

Арбітражная палата УЕФА па фінансавым кантролі ўстанавіла, што з 2012 па 2014 год «Манчэстэр Сіці» парушаў правілы ліцэнзавання і фінансавага фэйр-плэй, завышаючы долю спонсарскіх даходаў у справаздачы па бясстратнасці.

У тым выпадку, калі ўласнае расследаванне АПЛ дакажа парушэнне рэгламенту, з «Манчэстэр Сіці» могуць зняць частку ачкоў, набраных у сезоне 2013/14. Гэта можа прывесці да таго, што чэмпіёнам Англіі будзе абвешчаны «Ліверпуль», які завяршыў той сезон на другім месцы з адставаннем у два ачкі ад «гараджан».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
LitvinM / Адказаць
16.02.2020 / 20:12
Ну гэта ўжо залішне будзе.
0
самый Серый / Адказаць
17.02.2020 / 07:24
Па мне дык справядлiва. Калi сiцi ў тыя гады парушалi правiлы ффп, то менавiта за тыя гады i знiмаць балы ў чэмпiянаце. Гэта як з допiнгам - за той перыяд, калi выяўлены станоўчыя пробы, анулююцца ўсе вынiкi спаборнiцтваў спарцмена.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру