16.02.2020 / 20:18

У Маскоўскай патрыярхіі адказалі на словы протаіерэя аб грамадзянскім шлюбе і «бясплатных прастытутках» 2

Намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай патрыярхіі епіскап Зеленаградскі Сава (Тутуноў) палічыў абразлівым выказванне кіраўніка патрыяршай камісіі па справах сям'і протаіерэя Дзімітрыя Смірнова, які раскрытыкаваў жанчын, што пагаджаюцца на сужыцельства, піша РБК.

«Ёсць сацыяльны кантэкст, які патрабуе пэўнай лексічнай этыкі. Выкарыстанне падобнага выказвання ў дадзеным кантэксце лічу непрымальным», — лічыць Тутуноў.

Епіскап адзначыў, што ў сучаснага грамадства маюцца праблемы з адказнасцю, аднак «гэта не дае нагоду да выказанай характарыстыкі». На яго думку, Смірноў справядліва паказаў на безадказнасць мужчын, якія не жадаюць уступаць у шлюб са сваёй выбранніцай.

Раней протаіерэй Дзімітрый Смірноў параўнаў жанчын, якія згаджаюцца на сужыцельства, з «бясплатнымі прастытуткамі». Паводле яго слоў, такіх жанчын мужчыны ўспрымаюць як «часовую ўцеху» і карыстаюцца іх «паслугамі» бясплатна. Святар адзначыў, што ў мужчыны не павінны ўзнікаць цяжкасці з уступленнем у шлюб з жанчынай, калі ён разглядае яе ў якасці сваёй будучай жонкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Баршчэўскі / Адказаць
16.02.2020 / 20:33
У Тутунове адразу відаць чалавека, народжанага ў Францыі - у яго, прынамсі, адсутнічае лексіка пецярбурскай гапаты.
6
Алесь Нязгода / Адказаць
17.02.2020 / 10:49
Тобок Тутуноў асудзіў толькі выкарыстаны Смірновым лексікон, але з пунктам гледжаньня пагадджаецца. Калі ўжо людзі пазбавяцца "опіўму для народа"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру