16.02.2020 / 22:28

Умер Энгельс Дорошевич 3

buk.by

14 лютага памёр Энгельс Дарашэвіч — доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яму было 88 гадоў.

Энгельс Дарашэвіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1931 года ў Мінску ў сям’і служачых. У Другую сусветную вайну маці з сынам была ў эвакуацыі, у тым ліку ў Сталінградзе, жанчына працавала ваенным медыкам. Бацька Энгельса Канстанцінавіча загінуў у 1942-м, змагаючыся ў мінскім падполлі. 

Энгельс Дарашэвіч скончыў 42-ю мінскую школу (якая дала свету нобелеўскага лаўрэата Жорэса Алфёрава), БДУ. 3 1958 г. працаваў у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР. У 1985 г. —абараніў доктарскую дысертацыю «Філасофія эпохі Асветніцтва ў Беларусі». У 1984 г. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за ўдзел у напісанні цыкла даследаванняў па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. 

У 1990—2000-я гг. прафесар Дарашэвіч працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (загадчыкам аддзела сацыялагічных даследаванняў ідэалагічных працэсаў Рэспубліканскага цэнтра сацыялагічных даследаванняў пры Інстытуце філасофіі і права, галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыялогіі) і ў сталічных установах вышэйшай адукацыі. З 2009 г. працаваў прафесарам кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ.

Развітанне з прафесарам Энгельсам Дарашэвічам пройдзе 17 лютага ў сценах БДУКМ (вул. Рабкораўская, 17), паведамілі «Нашай Ніве» яго калегі.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

NN.by

0
Быхау / Ответить
16.02.2020 / 22:17
Светлая память.
0
Раман / Ответить
16.02.2020 / 23:37
Зямля яму пухам...
0
Святлана / Ответить
17.02.2020 / 12:53
Светлая памяць...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера