17.02.2020 / 10:16

У Гомельскай вобласці за суткі патанулі два 50-гадовыя рыбакі 2

Увечары 16 лютага выратавальнікам Веткаўскага раёна паведамілі пра затанулага мужчыну ў возеры ў вёсцы Вясёлка. Цела 50-гадовага рыбака дасталі з палонкі ў 50 м ад берага пры дапамозе выратавальнай дошкі.

На працягу гадзіны аналагічны званок паступіў выратавальнікам з Лоеўскага раёна. Таксама 50 гадовы рыбак патануў у возеры недалёка ад вёскі Старая Лутава, піша БелТА.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Святлана / Адказаць
17.02.2020 / 12:52
Адкуль лёд? У нашай мясцовасці ніякага лёду на рэках няма, амаль увесь час тэмпература паветра са знакам +
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
17.02.2020 / 15:51
Я ўжо не ведаю, як і што сказаць, каб не вылаяцца мацюкамі! Лёду няма нават на поўначы Беларусі -- у Глыбокім. Людзі на лодках рыбу вудзяць! Дзе, і як вы знаходзіце той лёд? У Гомельскай вобласці, дзе яшчэ на 5 градусаў цяплей, чым у Глыбокім!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру