17.03.2009 / 14:52

Мона Ліза ў Гродне. Фота 15

На фасадзе гродзенскага музею пажарнай справы з’явілася манументальнае пано. Твар маладой супрацоўніцы МНС на ім да болю нагадвае твар знакамітай Моны Лізы.

З пачатку гэтага году на фасадзе гродзенскага музею пажарнай справы з’явілася манументальнае пано, якое адлюстроўвае гісторыю гэтай службы ў горадзе над Нёманам. Твар маладой супрацоўніцы МНС у правым куце выявы да болю нагадвае твар знакамітай Моны Лізы аўтарства Леанарда да Вінчы. Мяркуйце самі.

Гуллівае пано выканаў гарадзенскі мастак Уладзімір Качан.

Паводле s13.ru

СП

0
dziaciuk / Адказаць
17.03.2009 / 15:15
Мне падабаюцца такія жарты мастакоў. Нешта ў гэтым ёсьць:))
0
partyzan / Адказаць
17.03.2009 / 16:49
Блін... Колькі разоў сам хацеў гэту фішку сфатаграфаваць і выкласці дзе небудзь... Не паспеў...(((
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
17.03.2009 / 17:11
Пажарнікі радуюць. А ў гомельскім храме арханёла Міхаіла ёсць вялікая ікона са святымі, чарнобыльцамі і жывымі клірыкамі, палітыкамі ды МЧСаўцамі. Рэкамендую.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру