17.02.2020 / 11:46

У Мінску пабудуюць крыты лыжны манеж, дзе нават летам будзе мінус 4 градусы 18

У найбліжэйшы час пачнецца праектаванне першага ў Беларусі крытага манежа для катання на бегавых лыжах, які пабудуюць за новым будынкам Вярхоўнага суда ў Мінску, паведамляе TUT.BY.

Інвестарамі будаўніцтва лыжнага манежа выступаюць звязаныя паміж сабой мінскія забудоўшчыкі «Соваўта Інвест» і «Інтэхнабуд Інвест». Наўзамен гэтага яны па даручэнні прэзідэнта без аўкцыёну атрымалі права забудаваць шматпавярховым жыллём ўчасткі на Захарава, Чыгуначнай і Ваўпшасава.

Раней заказчыкам будаўніцтва крытага лыжнага манежа выступаў Нацыянальны алімпійскі камітэт, але ў канцы студзеня 2020 года па даручэнню прэзідэнта ім стала кампанія «Скібудінвест», створаная вышэйазначанымі інвестарамі спецыяльна для рэалізацыі праекта. Зараз афармляецца акт выбару на зямельны ўчастак, і хутка новы заказчык пачне праектаванне комплексу, перадпраектная візуалізацыя якога ўжо ўхвалена Мінгарвыканкамам.

Ён будзе ўяўляць сабой будынак памерам каля 150 на 90 метраў. Плошча манежа — каля 23 тысяч квадратных метраў. Унутры размесціцца лыжная траса даўжынёй 1,35 кіламетра на трох узроўнях, спуск для сноўборда вышынёй 13,2 метра і лядовая пляцоўка для катання на каньках прыкладна на 300 «квадратаў». У так званай снежнай зоне цэлы год будзе падтрымлівацца тэмпература каля мінус 4 градусаў. Снег будзе выпрацоўвацца снегагенератарамі, а траса будзе падрыхтоўвацца дызельным ратракам. Адначасова манеж зможа прыняць 365 наведвальнікаў. Абслугоўваць аб'ект будуць 30 чалавек.

На распрацоўку праекта інвестару адведзена максімум два гады. Колькі яшчэ зойме будаўніцтва манежа, пакуль не паведамляецца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Прохожий / Адказаць
17.02.2020 / 12:14
Падобна, як у Друскеніках - "Snow arena"  - толькі там 800 !!! метраў дліна... І там для гарналыжнікаў...А не бегавых ... 
1
Скураныя крылы / Адказаць
17.02.2020 / 12:19
Навошта наогул патрэбныя аукцыёны, калі ўсё вырашае адзін чалавек?

1
Генэрал Голад / Адказаць
17.02.2020 / 12:36
Усё для чалавека. І мы ўсе ведаем імя гэтага чалавека.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру