У аўторак, 18 лютага, днём дажджы рознай інтэнсіўнасці. Вецер паўднёва-заходні парывісты, днём па паўночным захадзе моцны парывісты. Ноччу +1…7°С, максімальная днём ад 4 па ўсходзе да +10°С па паўднёвым захадзе. Такі тэмпературны фон больш адпавядае першым дням красавіка, піша Tut.by.
У сераду ўплыў цыклона будзе ўжо нязначным, днём часам ясна, ападкі ў асноўным спыняцца. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -2…+3°С, максімальная днём +2…8°С.
У чацвер, 20 лютага, пад уплывам атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Балтыйскага мора, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Ноччу -3…+3°С, днём +1…7°С.
У пятніцу, 21 лютага, у асобных раёнах р кароткачасовы мокры снег, днём месцамі ападкі (мокры снег, дождж), на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5…+1°С, днём +1…6°С.