Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Доме футбола прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі. У першым туры БАТЭ згуляе ў гасцях з РЦАР-БДУ, а брэсцкае «Дынама» прыме «Смалявічы», паведамляе Tut.by.

Салігорскі «Шахцёр» згуляе дома супраць «Тарпеда-БелАЗ», а мінскае «Дынама» пазмагаецца з брэсцкім «Рухам».

У іншых матчах згуляюць «Белшына» і «Мінск», «Слуцк» і «Славія», «Іслач» і «Нёман», а таксама «Віцебск» і «Гарадзея».

Чэмпіянат стартуе 19 сакавіка.

У хуткім часе будзе апублікаваны поўны каляндар чэмпіянату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0