У Мінску 19-гадовы студэнт затрыманы за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, паведамляе сталічная міліцыя.

Каля 3 гадзін ночы двое маладых людзей у стане алкагольнага ап'янення знаходзіліся ў двары шматкватэрнага дома. Падчас размовы адзін з хлопцаў, тлумачачы свой пункт гледжання на павышаных танах, стаў біць прыпаркаваныя на стаянцы транспартныя сродкі. Уладальнік аднаго з аўтамабіляў, прачнуўшыся ад крыкаў маладых людзей, звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі міліцыі адразу выехалі на месца здарэння і затрымалі маладзёна.

У адной машыне было пашкоджана лабавое шкло і дзверы кіроўцы, у другой — заднія пасажырскія дзверы.

Вядома, што шкоду ўладальнікам аўтамабіляў малады чалавек ужо кампенсаваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0