Аднаразовы пластыкавы посуд пачнуць забараняць з наступнага года. Але будуць рабіць гэта паэтапна

Забарона на выкарыстанне аднаразовага пластыкавага посуду ў Беларусі ўступіць у сілу з 1 студзеня 2021 года. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, паведамляюць «Мінск-навіны».
— На першапачатковым этапе выключаць пластыкавыя стаканчыкі, талеркі, палачкі для размешвання напояў і кантэйнеры для захоўвання ежы, — растлумачыў Корбут.
— Затым паэтапна ўвядуць забарону і на другі пластык, які не падлягае перапрацоўцы. Яго ўжо ёсць чым замяніць, — сказаў Аляксандр Корбут. — Некаторыя прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам» цалкам гатовыя да выпуску папяровых пакетаў і мяшкоў, латкоў для яек з кардону. Свае паслугі ў пераходзе з пластыку на экалагічную ўпакоўку прапануюць і некаторыя камерцыйныя структуры. Але ў крамах у папяровай тары пакуль што прадаюцца ў асноўным мука і цукар, а тыя ж рыс і макароны — усё яшчэ ў поліэтыленавых пакетах.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары