Літва канчаткова прайграла «Газпрому» ў судзе справу аб кампенсацыях 1,4 мільярда еўра за завышаныя цэны на газ. Пра гэта піша Delfi.lt.

Вярхоўны суд Швецыі ў снежні 2019 года адхіліў просьбу Літвы і не стаў пераглядаць рашэнне Апеляцыйнага суда Швецыі, які стаў на бок расійскай кампаніі. Такім чынам, літоўскі бок прайграў суд у апошняй інстанцыі.

Літва спрабавала даказаць, што «Газпром», скарыстаўшыся манапольным становішчам на літоўскім рынку, завышаў цэны на пастаўкі газу ў 2004-2012 гадах. У 2016 годзе Стакгольмскі арбітраж адхіліў патрабаванні Вільні, у 2019 годзе рашэнне пацвердзіла апеляцыйная інстанцыя.

Усяго за гады цяжбы судовыя выдаткі Літвы склалі 10,5 мільёна еўра. Таксама літоўскі бок павінен пакрыць судовыя выдаткі «Газпрому».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0