Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Лукашэнка 17 лютага падпісаў указ №55 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым — маі 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі гэта права.

Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0