Грамадства88

Малады ксёндз з Дзятлаўскага раёна памёр ад запалення лёгкіх

17 лютага не стала 35-гадовага ксяндза, адміністратара парафіі ў Наваельні (Дзятлаўскі раён) Паўла Барысевіча. У сухіх паведамленнях не называліся прычыны смерці маладога святара. «НН» высветліла, што здарылася.

Айцец Павел Барысевіч быў родам са Старых Васілішак Шчучынскага раёна. 10 красавіка яму б споўнілася 36 гадоў. Святарскае пасвячэнне Барысевіч прыняў у лістападзе 2010 года з рук біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча.

Пасля гэтага малады святар быў накіраваны вікарыем у парафію святога Юзафа ў Гродне, таксама нядоўгі час быў вікарыем у Ашмянах. У Наваельні айцец Павел служыў ад 2015 года.

Прэс-сакратар гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч паведаміў «НН», што прычынай смерці стала пнеўманія. «Айцец Павел памёр у шчучынскай бальніцы», — адзначыў святар.

Пробашч парафіі Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула кажа, што ў айца Барысевіча былі даўнія праблемы са здароўем. «Ён неаднаразова ляжаў у бальніцы ў Мінску з нагамі», — кажа айцец Пікула.

Галоўны доктар Шчучынскай раённай бальніцы Іван Загароўскі адмовіўся расказваць падрабязнасці захворвання, спаслаўшыся на медыцынскую таямніцу.

Павел Барысевіч будзе пахаваны 19 лютага на парафіяльных смогілках у Старых Васілішках. Развітальная імша адбудзецца а 12-й гадзіне.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць