У 18 гадзін 15 сакавіка ў Глыбоцкім касцёле адбылася развітальная імша, на якой глыбачане развітваліся з ксяндзом Віктарам Місевічам. Дэкрэтам біскупа Віцебскай дыяцэзіі Віктар Місевіч прызначаны пробашчам у Бягомль. На набажэнстве прысутнічала шмат людзей. Было выказана шмат цёплых слоў у адрас ксяндза Віктара.

Ксёндз Віктар працаваў у Глыбокім вікарыем усяго толькі паўтара года, але паспеў вельмі шмат зрабіць за гэты час. Ён шмат працаваў з дзецьмі, моладдзю. Глыбоцкі касцельны гурт «Радасць» запісаў дыск «Крылы сэрцам дай», дзе таксама ёсць песні ксяндза‑барда Віктара. Шмат пісаў ён і для сайта westki.info. Працаваў ксёндз Віктар і над сайтам Глыбоцкай парафіі. У заключным слове ён выказаў пажаданне, каб яго праца была закончана.

Працаваць на новым месцы ксяндзу Віктару будзе няпроста. На нядзельнай імшы ў Бягомлі прысутнічалі толькі 12 чалавек. На новым месцы няма яшчэ Інтэрнэту. Але ў хуткім часе ксёндз Віктар спадзяецца яго мець.

У заключэнне хацелася б пажадаць ксяндзу Віктару поспехаў у справе адраджэння веры, маралі, духоўнасці на нашай зямлі. З Богам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?