Гэтая пара раптоўна аказалася нікому не патрэбнай. Памерла іх гаспадыня, жанчына-валанцёр з Жодзіна, і даглядаць коцікаў стала няма каму. Зараз яны на ператрымцы ў адной з сябровак памерлай. І вельмі чакаюць сваю сям'ю.

Гэта вельмі кранальная пара, яны сапраўдныя неразлучнікі. Прыклад вернага сяброўства і любові, клопату і пяшчоты.

Кенгу каля 8 гадоў, Рудаму — 2 гады. Яны насамрэч не могуць адзін без аднаго. Коцікі спакладаныя, ахайныя, паводзяць сябе прыстойна, любяць ласку і клопат.

Умеюць любіць і сябраваць. Кенга і Руды не застануцца ў даўгу: свайго чалавека палюбяць, абмуркаюць і заўсёды будуць чакаць.

Знаходзяцца ў Жодзіна. Абмяркоўваюцца любыя гарады і варыянты! Галоўнае: ім патрэбны адзін дом на дваіх. І ў іх зусім мала часу… Тэлефануйце: +375 (44) 718-11-27 (+ вайбер) Марына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?