17.02.2020 / 20:46

У Сіднеі загінуў расійскі музыкант, хваля зацягнула яго ў акіян і кінула аб скалу 8

У Аўстраліі на пляж Бондзі ў Сіднеі абрынуліся гіганцкія хвалі. Вада змыла двух людзей у акіян. У выніку трагедыі пацярпела жанчына, а мужчына загінуў, піша Daily Mail.

Расійскія СМІ паведамляюць, што гаворка ідзе пра музыканта Андрэя Іванова і яго жонку Юлію. Іваноў быў аўтарам саўндтрэка да серыяла «Брыгада», стваральнікам музычнага праекта Triplex.

Іваноў разам з жонкай адпачываў на пляжы Бондзі ў Сіднеі, калі іх знесла акіянам.

Верагодна, вялізная хваля змыла людзей у акіян, а затым кінула іх аб скалу.

У выратавальнай аперацыі быў задзейнічаны верталёт.

47-гадовага мужчыну выцягнулі з вады без прытомнасці. Нягледзячы на ​​рэанімацыйныя мерапрыемствы, яго не ўдалося ажывіць. 45-гадовая жанчына атрымала ранкі і зламала два пальцы, яе даставілі ў бальніцу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

12
Кажыма праўду / Адказаць
17.02.2020 / 21:19
Пасадзіў дзіцятка на плечукі, каб тое лепей разгледзела тапельцаў :(

Ці ё розум у людзёў?
48
Максим / Адказаць
17.02.2020 / 22:27
Купаться в море или океане- это агротрэш. Наверняка же был бассейн рядом.
6
Жвір / Адказаць
17.02.2020 / 23:02
Максим,
Купаться в море или океане- это агротрэш.
Nijaki heta nie treš. Taki samy zaniatak, jak zbirac` hryby ci jahady ū liesie, ci karystacca mietrapalitenam... Treba byc` abačlivym.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру