17.03.2009 / 14:11

Новы ARCHE 4

Выйшаў падвойны нумар, а ў ім кніга Яна Запрудніка. Аматараў прывабіць таксама архіўны фотарэпартаж з першага з’езду Партыі БНФ у 1989 годзе.

Выйшаў падвойны нумар (1,2—2009) часопісу ARCHE. У ім:

З палітычнае аналітыкі — Віталь Сіліцкі піша пра трансфармацыю лукашэнкаўскага рэжыму ў апошнія паўгоду. Рашэд Чоўдхуры піша, хто ці, дакладней, што стаіць за перамогай Барака Абамы.

З гісторыі — грунтоўная праца Яна Запрудніка «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных Думах (1906-1917)». Архівіст Васіль Матох піша пра ўсталяванне татальнай цэнзуры і ідэалагічнага кантролю ў БССР у 20-я гады.

З атракцыяў — фотарэпартаж з першага з’езду Партыі БНФ у 1989 годзе.

З літаратуры — пераклад апавядання Неміровіча-Данчанкі «Стары Замак. З казак сапраўднасці».

ЛК

0
гм / Адказаць
17.03.2009 / 14:43
а на сайце ARCHE яго няма. чаму?
0
More Air / Адказаць
17.03.2009 / 15:22
Падпісвацца трэба, а не па сайтах нахаляву шукаць!
0
я яго набываю. / Адказаць
17.03.2009 / 15:41
але няма нават навіны пра новы нумар на афіцыйным сайце.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру