18.02.2020 / 08:30

У Гомелі памёр дырэктар каледжа, у якім узбунтаваліся навучэнцы 3

У Гомелі памёр Мікалай Валодзін, дырэктар Гомельскага дзяржаўнага педкаледжа імя Выгоцкага, у якім у снежні супраць аднаго з педагогаў узбунтаваліся навучэнцы, піша Tut.by.

Мікалай Валодзін памёр у нядзелю ў бальніцы, дзе яму рабілі аперацыю, распавялі ў педкаледжы. Яму было 64 гады. Каледж ён узначальваў 16 гадоў.

Навучэнцы аддзялення «Пачатковая адукацыя» з Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Выгоцкага ў снежні абвінавацілі свайго выкладчыка па педагогіцы ў паборах. Будучыя настаўнікі малодшых класаў сцвярджалі, што на працягу доўгага часу выкладчык патрабавала аплачваць заняткі, здаваць грошы на корм для катоў і сабак, а яшчэ расказвалі пра нестандартныя метады работы педагога.

З тых часоў міліцыя праводзіць праверку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

18
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
18.02.2020 / 09:48
Правильное - решение !!     *Я Ничего не знаю и я не при делах !)  Взял Умер и *Выключился ,  теперь - не имеет  проблем и вопросов ...
0
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / Адказаць
18.02.2020 / 20:18
Ну, поборы... педагог на практике проводил введение в специальность, ознакамливал, так сказать, с будущей работой, а они не поняли )))
0
Баршчэўскі / Адказаць
18.02.2020 / 22:28
даводзілася выступаць у гэтым каледжы з прэзэнтацыяй паэзіі Тумаса Транстромэра. Дырэктар Валодзін не зрабіў тады кепскага ўражаньня...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру