Тэатр33

«На мне крыві няма». У Нямеччыне паставілі незвычайную оперу на тэксты Алексіевіч

У нямецкім Штутгарце адбылася прэм'ера новага праекта «Барыс», у якім опера Мусаргскага «Барыс Гадуноў» злучылася з яшчэ адной, спецыяльна напісанай операй — «Час сэканд-хэнд» Сяргея Неўскага на тэксты Святланы Алексіевіч з апошняй кнігі. Сцэны аднаго твору чаргуюцца са сцэнамі іншага, а героі Мусаргскага становяцца двайнікамі герояў Неўскага. З кнігі «Час сэканд-хэнд», выбрана шэсць маналогаў: адны звязаныя з рэаліямі 1990-х, іншыя — з падзеямі Другой сусветнай. Стрыжнем оперы становяцца ўспаміны жанчыны, якая спрабуе зразумець, чаму яе сын наклаў на сябе рукі, піша Meduza.

Журналіст пацікавіўся ў беларускай пісьменніцы пра адну з гісторый, у якой жонка калабаранта, памагатага паліцаяў, паўтарае яго словы — «на мне крыві няма». 

— Аляксей, я ўсё жыццё пражыла ў краіне паліцаяў, — адказала Святлана Алексіевіч. — А што такое Беларусь, па-вашаму? Тысячы беларусаў служылі ў паліцыі. Не трэба думаць, што ў нас усе сыходзілі ў партызаны і толькі асобныя здраднікі…

Гэта ж як адбывалася? У сяло заходзяць немцы, забіраюць усіх маладых хлопцаў — і тыя становяцца паліцаямі. Да таго ж даюць ім ежу, добрую вопратку, а побач пакутуюць галодныя маці, браты, сёстры…

«Большасць з іх не змагалася супраць партызан, гэтым займаліся атрады СС і часам вермахт, г. зн. дзеючая армія, — працягвае пісьменніца. — (…) Так што гэтыя вясковыя паліцаі сядзелі ў сваіх мястэчках, як у крэпасці, толькі часам выбіраліся, калі здараўся падрыў чыгункі. Яны не заўсёды выконвалі карную функцыю. Хоць і такое было, вядома. (…) І ўсё ж вялікая колькасць паліцэйскіх не былі карнікамі. Таму не думаю, што мая гераіня мне хлусіла. Ці ёй хлусіў муж. Яна ўжо памірала, падманваць мяне ёй не было асаблівага сэнсу. Тым больш яна распавядала пра каханне, а не пра тое, ці быў яе муж карнік ці не быў.

70 гадоў прайшло, ужо нікога не цікавіла, як адны людзі гераічна забівалі іншых. Маіх суразмоўніц цікавілі асабліва чалавечыя рэчы: як застацца чалавекам, як захаваць каханне, як выратаваць дзяцей.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць