Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

23-гадовы кіроўца на «Аўдзі» рухаўся па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Цэнтральнай у напрамку вуліцы Шашэйнай у другой паласе.

Пры перастраенні ў першую паласу сутыкнуўся з аўтобусам «LAG», які рухаўся ў першай паласе. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамашыны «Аўдзі» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0