18.02.2020 / 11:32

Пасля пратэстаў мясцовых жыхароў вырашана не забудоўваць Грушаўскі сквер 8

Грушаўскі сквер у Мінску павінен быць захаваны. Пра такое рашэнне кіраўніка дзяржавы БелТА распавяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы спікер верхняй палаты парламента, якая таксама з'яўляецца ўпаўнаважаным па Мінску, глыбока ўнікла ў сутнасць пытання, сустрэлася з адміністрацыяй Маскоўскага раёна, забудоўшчыкамі і мясцовымі жыхарамі, уважліва выслухала усе пункты гледжання і аргументы бакоў, гаворыцца ў паведамленні.

«Я распавяла кіраўніку дзяржавы, як развіваецца сітуацыя, і ён прыняў рашэнне, што Грушаўскі сквер павінен быць захаваны. Забудова і добраўпарадкаванне будуць весціся так, каб ён ні ў якім разе не пацярпеў. Лукашэнка надае вялікую ўвагу пытанням экалогіі, асабліва актуальная гэтая тэма для такога мегаполіса, як Мінск», — распавяла Наталля Качанава.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
tagasvietnik / Адказаць
18.02.2020 / 11:53
Ну гэта не дамы АМАПу ва Уруччы - перад т.зв. выбарамі можна часова і паступіцца. Жыхары, не расслабляйцеся - могуць забудаваць пасля самапрызначэння.
0
Nokia / Адказаць
18.02.2020 / 12:02
Не ў кожным двары такі шыкоўны парк.
4
Гарадскі Сабачка / Адказаць
18.02.2020 / 12:16
Ды нармальна ўсё, забудова і архітэктура праспекта цалкам адпавядаюць яго назве. Там ўжо нічога ня будзе. Тушыце свет
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру