18.02.2020 / 12:14

Ад серады стане халадней і нават пойдзе снег

У сераду чакаюцца невялікі кароткачасовы дождж і мокры снег. Парывісты вецер, парывы ​​да 14 м/с. Уначы -2…+3°С, днём +3…+8°С. У Мінску +4…+6°С.

У чацвер, 20 лютага, раніцай і днём мокры снег і дождж. Ноччу -3…+3°С, днём +1 …+7°С. У Мінску +4…+6°С.

У пятніцу, 21 лютага, таксама дождж і мокры снег. На асобных участках дарог уначы галалёдзіца. Днём на захадзе парывы ​​ветру 14 м/с. Ноччу -4…+ 2°С, днём 0…+7°С. У Мінску +2…+4°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру