president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў наступ баевікоў «ЛНР» на ўкраінскія пазіцыі.

«У пятую гадавіну Дэбальцаўскай трагедыі [тады загінулі 110 чадавек] баевікі і захопнікі зладзілі цынічную правакацыю. Сёння раніцай яны атакавалі пазіцыі Аб'яднаных сіл паблізу населеных пунктаў Новаташкаўскае, Арэхава, Крымскае, Хутар Вольны. Абстрэл рабіўся зброяй, забароненай мінскімі пагадненнямі.

Салдаты Узброеных Сіл Украіны далі годны адпор агрэсару. На жаль, з нашага боку ёсць страты [паводле апошніх звестак, 1 чалавек загінуў і 4 параненых]. На гэты момант бітва скончылася», — напісаў Зяленскі.

«Гэта не проста цынічная правакацыя, мэта якой — аказаць ціск на дэбальцаўскую рану, якая ніколі не зажыве цалкам. Гэта спроба сарваць мірны працэс на Данбасе, які пачаў рухацца хоць невялікімі, але бесперапыннымі крокамі. Мы збіраем сёння нараду РНБА. Мы абмяркуем і вырашым наступныя крокі. Наш курс на спыненне вайны і наша прыхільнасць да міжнародных пагадненняў застаецца нязменным — як і наша рашучасць адмовіцца ад любых праяў узброенай агрэсіі супраць Украіны», — зазначыў прэзідэнт Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0