18.02.2020 / 13:44

Кліматычная зіма ў Беларусі ў гэтым годзе так і не наступіла. Упершыню ў гісторыі 8

Новы год у гэтым годзе быў прыкладна такі, фота Надзеі Бужан

Кліматычная зіма ў Беларусі ў гэтым сезоне да гэтага часу не наступіла і, калі наступныя два тыдні будзе ўстойлівы плюс, не наступіць зусім. Тады гэтая зіма ўвойдзе ў гісторыю краіны як адзіная зіма, якой не было, паведамляе Tut.by.

Кліматычная зіма — гэта перыяд са сярэднесутачнай тэмпературай паветра 0 градусаў і ніжэй. Пачаткам кліматычнай зімы лічыцца ўстойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы ад 0 градусаў у бок паніжэння, канцом — устойлівы пераход праз 0 градусаў у бок павышэння. Наша паняцце кліматычнай зімы падобна да паняццяў кліматычнай зімы ў іншых постсавецкіх краінах.

— Гэтай зімой у нас ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай тэмпературы праз 0 градусаў у бок паніжэння пакуль не было, — кажа Наталля Клявец, начальнік аддзела вывучэння змен клімату Белгідрамета. — Ці будзе ў гэтым сезоне кліматычная зіма, сказаць складана, гэта паняцце прывязана да прагнозу надвор'я, але пакуль мы яе не чакаем.

Звычайна кліматычная зіма ў Беларусі пачынаецца ў канцы лістапада — пачатку снежня.

У мінулым сезоне яна пачалася 8 студзеня. Як правіла, сканчаецца кліматычная зіма ў першай-другой дэкадзе сакавіка, а на поўдні, паўднёвым захадзе краіны — у канцы лютага.

Сезона без кліматычнай зімы ў нас яшчэ не было. Калі два наступныя тыдні будуць цёплыя, то гэтая зіма будзе самай цёплай за ўсю гісторыю метэаназіранняў і, магчыма, стане адзінай, калі кліматычная зіма не наступіла. Самая цёплая зіма ў нас раней была ў 1989-1990 гадах, там сярэдняя мінусавая тэмпература была мінус 0,1 градуса.

У сярэднім кліматычная зіма ў Беларусі на поўдні краіны магла быць 60 дзён, а на поўначы і паўночным усходзе — 90-100 дзён. З часам працягласць кліматычнай зімы памяншаецца.

— У сярэднім з 1989 па 2019 год кліматычная зіма скарацілася дзесьці на пяць-сем дзён у параўнанні з нормай. Чакаецца, што ў будучыні зімовыя тэмпературы будуць расці, адпаведна, кліматычная зіма будзе скарачацца.

Наталля Клявец адзначае: тое, што ў гэтым годзе кліматычная зіма не наступіла, — анамалія.

— Гэта нетыповыя ўмовы для тэрыторыі нашай краіны. Мы бачым пераважна сярэднясутачныя плюсавыя тэмпературы, і гэта не нармальна. І, хутчэй за ўсё, ад гэтага будзе больш адмоўных наступстваў, чым станоўчых. У гэтым годзе ў нас былі частыя пераходы з плюсавых тэмператур да адмоўных, і гэта негатыўна адбіваецца, у прыватнасці, на даўгавечнасці будынкаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Мiця Выкручанскi / Адказаць
18.02.2020 / 13:57
...так будет и дальше в период 2020-2024 годах !...таковы прогнозы самой матушки ПРИРОДЫ !...
41
LitvinM / Адказаць
18.02.2020 / 13:58
І добра. І пажадана каб так і было надалей
18
Ліцьвін металіст / Адказаць
18.02.2020 / 14:12
LitvinM, тады Беларусь у сухую стэп пераўтворыцца, дурань не разумееш нічога, дык маўчы
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру