Здарэнне адбылося 17 лютага каля 14.30 на адной з малочна-таварных ферм Карэліцкага раёна, паведамляе СК. Падчас абслугоўвання абсталявання па скрэперным гноевыдаленні быў смяротна траўмаваны 58-гадовы слесар.
Вядома, што мужчына парушыў тэхніку бяспекі, ён паспрабаваў дастаць свой мабільны тэлефон, які ўпаў у барабан, што працаваў. Руку зацягнула і заціснула элементамі абсталявання, гэта і прывяло да смяротнага траўмавання.
0
0
0
0
0
0