18.02.2020 / 17:58

Стала вядома, калі пачнецца абкатка цягнікоў на трэцяй лініі метро ФОТЫ

Пачатак абкаткі пуцей чатырох станцый трэцяй лініі метро запланаваны на красавік. Пра гэта падчас наведвання станцыі метро «Вакзальная», якая цяпер будуецца, распавёў намеснік галоўнага інжынера тунэльнага атрада №1 «Метрабуда» Андрэй Серафімовіч, перадаюць «Мінск-Навіны».

«Ужо гатовыя пуці, цягнікі на абкатку пусцім у красавіку», — сказаў ён.

Цяпер ідзе мантаж аўтаматычных дзвярэй ахоўных экранаў на платформе (яна, дарэчы, тут на 6 метраў шырэй, чым на астатніх), чатырох эскалатараў, аздабленне тунэляў, якія вядуць да станцыі «Плошча Леніна». Адзін з тунэляў будзе ў даўжыню 270 метраў, другі — 180 метраў. Патокі пасажыраў будуць падзеленыя. Акрамя таго, зараз прабіваецца тунэль да платформы станцыі «Плошча Леніна».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Фота Сяргея Пажогі, Мінск-Навіны

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру