18.02.2020 / 19:09

У Ганконгу ўзброеныя людзі выкралі 600 рулонаў туалетнай паперы — праз каранавірус

У Ганконгу трое ўзброеных людзей выкралі 600 рулонаў туалетнай паперы. Двое рабаўнікоў затрыманыя, трэцяга шукаюць.

Фота Apple Daily

Паводле даных Бі-Бі-Сі, рабаўнікі пагражалі нажамі кур'еру, які вёз 50 упаковак туалетнай паперы (прыкладна 600 рулонаў) у супермаркет. Іх агульны кошт каля 130 даляраў ЗША (каля 285 рублёў). Частку ўпаковак знайшлі падчас затрымання рабаўнікоў.

Рабаванне адбылося на фоне чутак пра недахоп тавараў праз успышку каранавіруса COVID-2019. Мясцовыя ўлады скарацілі пастаўкі прадуктаў з Кітая, з-за чаго ў Ганконгу пачалася паніка. Акрамя туалетнай паперы, жыхары скупляюць рыс і макарону. Гарадскі ўрад спрабуе пераканаць жыхароў не панікаваць і запэўнівае, што запасаў харчавання і гаспадарчых тавараў дастаткова.

Прадстаўнікі буйных супермаркетаў у Ганконгу і кампаній, якія займаюцца дастаўкай прадуктаў, у каментары CNN сцвярджаюць, што праблем з пастаўкамі не было. Некаторыя сеткі ўвялі абмежаванне на колькасць адзінак тавару, якія можа набыць адзін чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру