18.02.2020 / 19:57

«Белнафтахім» працягвае перамовы з Польшчай па арганізацыі рэверсных паставак нафты 3

«Белнафтахім» працягвае перамовы з Польшчай па арганізацыі рэверсных паставак нафты, паведамляе БелТА.

«Працягваюцца перамовы з польскім бокам па арганізацыі рэверсных паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба» з тэрыторыі Польшчы на ​​тэрыторыю Беларусі», — сказалі ў прэс-службе канцэрна.

Як раней заяўляў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, дастаўка нафты з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту ў 2019 годзе выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію. Аднак, паводле яго слоў, у польскага боку няма тэхнічнай магчымасці адначасова пампаваць нафту ў двухбаковым рэжыме — «да сябе і ад сябе», таму рэверсная дастаўка магчымая толькі з перапынкамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
litwin / Адказаць
18.02.2020 / 20:08
і набываць нафту  з ЗША, тады улус скончыць свае брудныя справы у Менску   

0
Козік / Адказаць
18.02.2020 / 20:24
Трэба даціскаць палякаў.  Можа нават сваю насосную станцыю пабудаваць для гэтай ніткі "Дружбы"...
0
шлёма / Адказаць
18.02.2020 / 20:45
А почему не по СВОПУ? Беларусь платит за Польшу другим поставщикам, а польская нефть из России остается у нас.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру