18.02.2020 / 20:15

Караеў: Большая частка наркотыкаў трапляе ў Беларусь з Расіі 31

У мінулым годзе беларускія праваахоўнікі выявілі 4,5 тысячы нарказлачынстваў. Пра гэта праінфармаваў кіраўнік МУС Юрый Караеў, выступаючы на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў 18 лютага, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота Надзеі Бужан.

Ён адзначыў, што ўсяго ў 2019 годзе з незаконнага абароту было канфіскавана больш за паўтары тоны наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў. Спынілі 29 каналаў пастаўкі наркотыкаў.

— Цяпер становішча ў сферы нелегальных паставак наркотыкаў з-за мяжы на ўнутраны рынак характарызуецца перавагай расійскага вектара, — заявіў Караеў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Юджын / Адказаць
18.02.2020 / 20:18
Дык можа трэба зачыніць мяжу?
3
Ёпрст / Адказаць
18.02.2020 / 20:20
Хто б сумняваўся пра Расею!
4
LitvinM / Адказаць
18.02.2020 / 20:23
Ды ты шо !!!!!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру