Тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў, які з 2017 года вёў на расійскім Першым канале ток-шоу «Насамрэч», абвясціў пра свой сыход. Пра гэта ён напісаў у сваім Instagram-акаўнце

Шэпелеў паведаміў, што рашэнне пакінуць канал далося яму нялёгка, аднак адзначыў, што яно было прынята па ўзаемнай згодзе. Тэлевядучы запэўніў, што яго звальненню не папярэднічалі ні канфлікты, ні ўзаемныя прэтэнзіі. Пры гэтым прычын звальнення Шэпелеў не назваў.

Дзмітрый Шэпелеў родам з Мінска, пачынаў кар'еру на беларускім радыё, працаваў на БТ і АНТ. З 2004 па 2014 вёў перадачы і на расійскіх, і на ўкраінскіх каналах. У апошні час працаваў толькі ў Расіі, вёў ток-шоу «Насамрэч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0