17.03.2009 / 22:17

Звольненая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская дапоўнена 56

Пакуль невядома, хто зойме яе пасаду. Яе звольніў в.а. кіраўніка ТВП, які належыць да польскае нацыяналістычнае партыі, знанае з сімпатый да Лукашэнкі.

Пра звальненне стала вядома ўвечары 17 сакавіка. Пакуль невядома, хто зойме яе пасаду.

Звальненне Рамашэўскай звязанае з пераменамі на польскім тэлебачанні. Выканаўца абавязкаў прэзідэнта TVP Пётр Фарфал патлумачыў звальненне Рамашэўскай тым, што яна «публічна падважвала рашэнні Рады, у тым ліку на сустрэчах соймавых камісій, і выказвалася на старонках прэсы без належнага ўзгаднення, якога патрабуе закон ад 2006 году».

Рамашэўская была блізкая да польскае апазіцыйнае партыі «Закон і справядлівасць». Тым часам цяпер кіруе Грамадзянская платформа.

Сам жа Фарфал належыць да нацыяналістычна-каталіцкае партыі Ліга польскіх сем'яў, якая ў часе сваёй прысутнасці ў парламенце галасавала супраць антылукашэнкаўскіх рэзалюцый. Проста таму што Лукашэнка такі ж праціўнік лібералізму, як і яны.

* * *

Aгнешка Рaмашэўская нарадзілася ў 1962 у Варшаве. У 1987 скончыла факультэт гісторыі Варшаўскага універсітэту. Брала ўдзел у незалежным студэнцкім руху, была прадстаўніком Aгульнапольскага ўстаноўчага камітэту Незалежнага аб’яднання студэнтаў (НАС). Пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча супрацоўнічала з апазіцыйным рухам, удзельнічала ў стварэнні руху «Свабода і Mір». У 1987—1990 знаходзілася на доктарскай стыпендыі ў Ельскім універсітэце (ЗШA). У 1990 кінула навуковую кар’еру і вярнулася ў Польшчу. Aд 1991 працавала ў «Życie Warszawy», стажавалася ў Washington Times, Washington Post і New Republic. Ад красавіка 1992 — на польскім тэлебачанні. Ад 1999 — адмысловы карэспандэнт і рэдактар замежнай рэдакцыі. Працавала ў Kосаве, Босніі, Mакедоніі, Румыніі, Афганістане.

У 2004—2005 працавала міжнародным карэспандэнтам — рыхтавала справаздачы перш за ўсё з Беларусі і Ўкраіны. Ад ліпеня да лістапада 2005 пастаянна знаходзілася у Горадні і Mінску. У лістападзе 2005 галоўнай управай Польскага тэлебачання прызначана на пасаду карэспандэнта ў Mінску. Aле ўжо ў снежні беларускія ўлады анулявалі візу.

Аўтар канцэпцыі стварэння пры Польскім тэлебачанні асобнага тэлеканалу для Беларусі.

ЗП; МБ

0
Глядач / Адказаць
17.03.2009 / 22:30
Нарэшце.
0
Rubon / Адказаць
17.03.2009 / 22:37
Хутка будзе "Белсат" вяшчаць на "общепонятном" і дапамагаць Л-у эўрапеізавацца (з дапамогай Мілінкевіча -- які дагэтуль, як АГЛ, там прамаўляў толькі маналёгі, а дыскусіяў пазьбягаў). Хацеў бы памыліцца, але, відаць, так яно й будзе (калі ўвогуле канал не прыкрыюць).
0
Garden Sky / Адказаць
17.03.2009 / 23:05
Польскае тэлебачанне назвала прычыны звальнення Рамашэўскай. Тут - пераклад: http://euroradio.fm/by/791/news/29905/ Апроч таго, у хуткім часе абяцаюць даць каментар ад самой Рамашэўскай.
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру