Рабочая група па змене канстытуцыі Расіі прапануе замацаваць у асноўным законе недатыкальнасць былых прэзідэнтаў, перадае РИА Новости. Могуць быць прадастаўлены і іншыя гарантыі ў адпаведнасці з федэральнымі законамі.

З ініцыятывай выступіла старшыня Саюза жанчын Расіі Кацярына Лахава. На яе думку, прынцып недатыкальнасці прэзідэнта, замацаваны ў канстытуцыі, дазваляе ажыццяўляць канстытуцыйныя меры па ахове суверэнітэту Расіі. «Але гэтая канстытуцыйная норма павінна распаўсюджвацца і на прэзідэнта, у якога заканчваюцца паўнамоцтвы. Бо гэта будзе, па-першае, канстытуцыйная гарантыя незалежнасці яго дзейнасці, у тым ліку і пры выкананні абавязку кіраўніка дзяржавы», — сказала Лахава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0